Беларуская Служба

Міністр лічбавых тэхналогій Польшчы: У гібрыднай вайне найбольшым праціўнікам ЕЗ з'яўляецца Расія,  якая супрацоўнічае з Беларуссю

05.03.2025 19:02
Рада ЕЗ па тэлекамунікацыях, транспарце і энергетыцы праходзіць у Варшаве ў рамках польскага старшынства ў ЕЗ.
-         , 5 ,        ,    (TTE)
Віцэ-прэм’ер і міністр лічбавых тэхналогій Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі ў сераду, 5 сакавіка, у Варшаве на пасяджэнні Рады ЕЗ па тэлекамунікацыях, транспарце і энергетыцы (TTE)PAP/Albert Zawada

У гібрыднай вайне найбольшым праціўнікам Еўразвязу, у тым ліку Польшчы, з'яўляецца Расія, якая супрацоўнічае з Беларуссю і хакерскімі групоўкамі, якія імкнуцца дэстабілізаваць сітуацыю, – заявіў віцэ-прэм’ер і міністр лічбавых тэхналогій Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі ў сераду, 5 сакавіка, у Варшаве на пасяджэнні Рады ЕЗ па тэлекамунікацыях, транспарце і энергетыцы (TTE) з удзелам міністраў краін Супольнасці, адказных за кібербяспеку.

Палітыкі абмяркоўваюць, сярод іншага, сумесны план дзеянняў краін ЕЗ па барацьбе з інцыдэнтамі ў кіберпрасторы і як «цесна супрацоўнічаць з ваеннымі і грамадзянскімі, калі справа даходзіць да кіберабароны і бяспекі».

Тэмай сустрэчы таксама з'яўляецца павелічэнне інвестыцый у гэтую сферу, каб пераканацца, што ў ЕЗ «ёсць уласны, канкурэнтаздольны сектар кібербяспекі». Таксама абмяркоўваецца пытанне кібербяспекі ў сістэме ахове здароўя.

Рада ЕЗ па тэлекамунікацыях, транспарце і энергетыцы праходзіць у Варшаве ў рамках польскага старшынства ў ЕЗ.

PAP/ez